@symbalby

SYMBAL.BY

Unknown

Instagram posts and videos uploaded by symbalby

symbalby

class="content__text" 4 лютага 1746 году нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка. Нацыяльны герой Беларусі, Польшчы і ЗША. Лідар нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года. Паўстанне было накіраванае супраць расійскіх і прускіх акупантаў. Паўстанцы мелі на мэце аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года і вяртанне Канстытуцыі 3 траўня 1791. Паўстанне праходзіла пад лозунгам «За нашу і вашу свабоду!» Замовіць рэчы з прынтом «Тадэвуш Касцюшка — гонар Беларусі» можна на Redbubble з дастаўкай па ўсім свеце 🌍 Спасылку шукайце ў нашым профілі👆

February 06, 2023

symbalby

class="content__text" 🇬🇪 У грузінскім горадзе Ахалкалакі сабралі вясельны картэж з трактароў «Беларус». Арыгінальная ідэя святкавання прыйшла ў галаву жыхару суседняй вёскі. Горад Ахалкалакі знаходзіцца на поўдні Грузіі недалёка ад мяжы з Турцыяй. Каля 95% мясцовага насельніцтва — армяне. Па апошніх даследаваннях, Грузія стала другой у свеце краінай, дзе знаходзіцца больш за ўсё актыўных беларускіх эмігрантаў (10%). Першае месца заняла Польшча (45%), трэцяе — Літва (8%), а на чацвёртым месцы — Германія (6%). Нагадаем, што SYMBAL.BY працуе і ў Грузіі. Паглядзець асартымент і замовіць можна на нашым сайце па спасылцы ў профілі👆

February 06, 2023

symbalby

class="content__text" Да першага лютага каляндар-слоўнічак «Мова вольных» можна набыць па спецыяльным кошце 🎉 Тысячы беларусаў ужо маюць каляндар «Мова вольных» у розных кутках свету. Калі ў вас яшчэ няма каляндара-слоўнічка, то зараз самы лепшы час яго набыць! Мы дасылаем каляндар па ўсім свеце, акрамя Беларусі і Расеі. Спасылка ў шапцы профіля ☝️

February 06, 2023

symbalby

class="content__text" 22 студзеня 1863 году пачалося вызваленчае паўстанне супраць расійскага панавання і за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 году. Яно адбывалася на тэрыторыі сучасных Беларусі, Польшчы і Літвы. Адным з лідараў нацыянальна-вызваленчага руху быў Кастусь Каліноўскі. У нас ёсць некалькі прынтоў, прысвечаных паўстанню і самому Кастусю Каліноўскаму. Адзін з іх прэзентуецца ўпершыню. Замовіць рэчы з гэтымі прынтамі можна па спасылцы ў профілі☝️

February 06, 2023

symbalby

class="content__text" «Стымуляваў варожасць суайчыннікаў да Радзімы». Абвінавачанне Паўлу Белавусу гучыць, як у сталінскія часы Паводле следства, стваральнік SYMBAL.BY Павел Белавус «на працягу дзесяці гадоў вёў актыўную дзейнасць, накіраваную на змену дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам». «Пад выглядам культурна-гістарычнага развіцця ў розных агульнадаступных сацыяльных сетках і на сайтах ён распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму, мэтай якіх з'яўлялася змена дзяржаўнай улады ў Беларусі. Абвінавачаны зарэгістраваўся ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка і заснаваў таварыства з абмежаванай адказнасцю (крама па анлайн— і афлайн-продажы тавараў), пасля чаго пачаў праводзіць розныя масавыя мерапрыемствы», — паведамляе Следчы камітэт. «Следствам устаноўлена, што абвінавачаны ў інтарэсах замежных арганізацый для хутчэйшай змены дзяржаўнай улады стымуляваў варожасць суайчыннікаў у дачыненні да Радзімы. Сваімі злачыннымі дзеяннямі Павел Белавус на працягу дзесяці гадоў ставіў пад пагрозу знешнюю і ўнутраную бяспеку дзяржавы». Па выніках расследавання Белавусу прад'яўлена абвінавачванне па ч.1 арт. 356 («Здрада дзяржаве»); ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»); ч. 3 арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»); ч. 1 арт. 361-1 («Кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем»). Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд. Павел Белавус быў затрыманы 15 лістапада 2021 года. Спачатку яму давалі адміністрацыйныя суткі, а потым была заведзена крымінальная справа. #symbalby

February 06, 2023

symbalby

class="content__text" Святы набліжаюцца! Самы час паклапаціцца пра падарункі для сваіх блізкіх 🎉 Каляндар-слоўнiчак «Мова Вольных» стаў сапраўдным хітом продажаў у гэтым сезоне! Таму мы падрыхтавалі для вас адказы на самыя папулярныя пытанні пра каляндар і тое, як яго набыць☝️ — Як выглядае каляндар і што ўваходзіць у камплект? Гэта падарункавае выданне. Адрыўны каляндар-слоўнік выкананы з якаснай паперы і кардону з каляровым друкам і металічнай фурнітурай. Яго можна ставіць на стол або вешаць на цвік. Каляндар запакаваны ў прыгожую падарункавую скрынку, і ў асобную транспартыровачную скрынку, каб не пашкодзіўся пры дастаўцы. — Ці можна замовіць каляндар у Беларусь і Расею? На жаль, у сувязі з санкцыямі дастаўка ў гэтыя краіны недаступная. Санкцыі ўвялі не мы — такую палітыку абралі шмат якія паштовыя службы і фінансавыя інстытуты, у тым ліку і тыя, праз якія мы працуем. — Наколькі часта вы высылаеце замовы? Бліжэйшыя два тыдні мы будзем адпраўляць пасылкі па свеце па панядзелках, серадах і пятніцах. А па Польшчы і Грузіі — кожны працоўны дзень. — Якія тэрміны дастаўкі з моманту адпраўкі? Польшча і Грузія: 1-3 працоўныя дні; Краіны Еўразвязу: 10-12 працоўных дзён; ЗША і Канада: 10-21 працоўны дзень з моманту адпраўкі; Іншыя краіны: ад 10 да 30 працоўных дзён. Набывайце каляндар з дастаўкай па свеце на нашым сайце. Спасылка ў профілі☝️

January 06, 2023

symbalby

class="content__text" Сябры, выйшаў каляндар-слоўнiчак на кожны дзень «Мова Вольных» — для беларусаў вольнага свету! Мы зрабілі яго ў выглядзе адрыўнога календара на 2023 год, які можна паставіць на стол або павесіць на сценку. «Мова Вольных» — гэта: 👉 нашы нацыянальныя колеры 🤍❤️🤍 👉 сучасны мінімалістычны дызайн; 👉 штодзень смачнае беларускае слова ў перакладзе на польскую, украінскую і ангельскую мовы; 👉 важныя даты нашай гісторыі; 👉 стылёвы падарунак для сяброў, каханых, родных і блізкіх. Калі вы любіце Беларусь і ўсё, што звязана з сучаснай беларускай культурай, хочаце палепшыць свае веды беларускай мовы, і калі мілагучнасць яе не пакідае вас абыякавым, новы каляндар-слоўнічак стане вашым сябрам на ўвесь год. «Мова Вольных» напоўніць вашу жыццёвую прастору мілымі сэрцу сімваламі і колерамі! 🤍❤️🤍 Сустракайце кожны дзень з новым словам у нашым календары-слоўнічку «Мова Вольных»! Набывайце каляндар з дастаўкай па свеце на нашым сайце. Спасылка ў профілі☝️

December 06, 2022

symbalby

class="content__text" Абноўкі ад SYMBAL.BY у Грузіі! ● Цішоткі чорныя юнісэкс «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць». Ёсць памеры ад S да XL. Можна памераць перад пакупкай; ● Набор з 11 вінілавых налепак чатырох памераў з гербам «Пагоня»; ● Сцягі Украіны ў трох памерах: 50*75 см, 70*105 см, 100*150 см. Шчыльны матэрыял і мацаванне на карабіны — ідэальна пасуюць для вывешвання на вуліцы. Мы дастаўляем рэчы бясплатна па Батумі і ўсёй Грузіі 🇬🇪 Па Батумі бясплатная дастаўка замовы на любую (!) суму, па Грузіі на суму ад 40 лары 🚚 Таксама ў наяўнасці ёсць якасныя беларускія сцягі, торбы, аксесуары са скуры, значакі, бранзалеты, нашыўкі з беларускай, украінскай і грузінскай сімволікай. 🛎 Замову вы можаце зрабіць праз наш сайт па спасылцы ў профілі або ў асабістых паведамленнях 👉 @symbalby 😊

December 06, 2022

symbalby

class="content__text" ЧОРНАЯ ПЯТНІЦА 11.11 на GE.SYMBAL.BY! Толькі сёння мы даем зніжку 10 лары на кожныя 40 лары ў суме вашай замовы. Гэта значыць, што на замовы ад 40 да 79.99 лары вы атрымаеце зніжку 10 лары, на замовы ад 80 да 119.99 — 20 лары і так далей! Каб скарыстацца зніжкай, замову трэба аформіць сёння. Дамовіцца пра дастаўку можна на іншы дзень😉 Мы дастаўляем рэчы бясплатна па Батумі і ўсёй Грузіі 🇬🇪 Па Батумі бясплатная дастаўка замовы на любую (!) суму, па Грузіі на суму ад 40 лары 🚚 У наяўнасці якасныя сцягі, торбы, аксесуары са скуры, значакі, бранзалеты, нашыўкі з беларускай, украінскай і грузінскай сімволікай. 🛎 Замову вы можаце зрабіць праз наш сайт па спасылцы ў профілі або ў асабістых паведамленнях 👉 @symbalby 😊

December 06, 2022

symbalby

class="content__text" МУС унесла ў спіс нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі вокліч «Жыве Беларусь». Гэты лозунг з верша Янкі Купалы стаў сімвалам Беларусі разам з гербам «Пагоня» і бела-чырвона-белым сцягам. Каментаваць гэтае рашэнне мы не будзем. На Redbubble вы можаце набыць цішоткі, світшоты, паштоўкі, значкі, торбы ды шмат іншага з галоўным беларускім лозунгам. Дастаўка працуе па ўсім свеце🌍 Спасылка на сайт у шапцы профіля☝️ Жыве Беларусь! Жыве вечна! #symbalby #жывебеларусь

December 06, 2022

symbalby

class="content__text" Торбу «Азбука беларускага арнаменту» ад SYMBAL.BY цяпер можна набыць у Грузіі! ● Пашыта з канвасу — трывалай і шчыльнай (320 г\м²) тканіны; ● Трайная адстрочка зверху, арміраваныя ніткі; ● Памер: 35*40 см; ● Вышыня ручак: 33 см (ад верха торбы да згібу ручак) — зручна насіць у руках і на плячы. Таксама ў асартыменце ёсць якасныя сцягі, значакі, бранзалеты, нашыўкі з беларускай, украінскай і грузінскай сімволікай. Спасылка на сайт — у профілі☝ 🚚 Бясплатная дастаўка па Батумі ў зручны для вас час уласным кур'ерам. 🇬🇪 Бясплатная дастаўка па ўсёй Грузіі паштовым кур'ерам. Аплата пры атрыманні. 🛎 Для замовы напішыце нам у асабістыя паведамленні 😊 #symbalby

October 06, 2022

symbalby

class="content__text" У 2015 годзе чацвёра навучэнцаў Брэсцкай абласной кадэцкай вучэльні ў Ястрамбелі (Баранавіцкі раён) выклалі ў інтэрнэт свае фота ў нашых майках з «Пагоняй» пад уніформай. Гэта стала сапраўды знакавай і сімвалічнай падзеяй. У выніку акцыі салідарнасці #ПагоняПобач удалося заступіцца за хлопцаў і пазбегнуць іх адлічэння. А годны ўчынак кадэтаў даў старт новаму вітку папулярнасці герба «Пагоня». Прыемна бачыць, што ў хлопцаў ёсць пераемнікі. Верым, што ў новай Беларусі яны складуць касцяк сапраўднага нацыянальнага войска. #symbalby

September 06, 2022

Similar accounts

natgeo

284.3m followers

@natgeo
iamcardib

169.3m followers

@iamcardib
ddlovato

157.4m followers

@ddlovato
realmadrid

152.8m followers

@realmadrid
chrisbrownofficial

145.3m followers

@chrisbrownofficial
fcbarcelona

125.6m followers

@fcbarcelona
championsleague

113.4m followers

@championsleague
gal_gadot

109.3m followers

@gal_gadot
sooyaaa__

77.4m followers

@sooyaaa__
premierleague

72.7m followers

@premierleague
theweeknd

71.7m followers

@theweeknd
urvashirautela

70.3m followers

@urvashirautela

Disclaimer

The data provides is not authorized by TikTok. We are not an official partner of TikTok.

Use of materials from the resource is permitted only with a link to our resource.

Copyright © 2024 insiflow.com