@symbalby

SYMBAL.BY

Unknown
class="content__text"
 «Стымуляваў варожасць суайчыннікаў да Радзімы». Абвінавачанне Паўлу Белавусу гучыць, як у сталінскія часы 

Паводле следства, стваральнік SYMBAL.BY Павел Белавус «на працягу дзесяці гадоў вёў актыўную дзейнасць, накіраваную на змену дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».

«Пад выглядам культурна-гістарычнага развіцця ў розных агульнадаступных сацыяльных сетках і на сайтах ён распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму, мэтай якіх з'яўлялася змена дзяржаўнай улады ў Беларусі. Абвінавачаны зарэгістраваўся ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка і заснаваў таварыства з абмежаванай адказнасцю (крама па анлайн— і афлайн-продажы тавараў), пасля чаго пачаў праводзіць розныя масавыя мерапрыемствы», — паведамляе Следчы камітэт.

«Следствам устаноўлена, што абвінавачаны ў інтарэсах замежных арганізацый для хутчэйшай змены дзяржаўнай улады стымуляваў варожасць суайчыннікаў у дачыненні да Радзімы. Сваімі злачыннымі дзеяннямі Павел Белавус на працягу дзесяці гадоў ставіў пад пагрозу знешнюю і ўнутраную бяспеку дзяржавы».

Па выніках расследавання Белавусу прад'яўлена абвінавачванне па ч.1 арт. 356 («Здрада дзяржаве»); ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»); ч. 3 арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»); ч. 1 арт. 361-1 («Кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем»). Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

Павел Белавус быў затрыманы 15 лістапада 2021 года. Спачатку яму давалі адміністрацыйныя суткі, а потым была заведзена крымінальная справа.
 #symbalby

class="content__text" «Стымуляваў варожасць суайчыннікаў да Радзімы». Абвінавачанне Паўлу Белавусу гучыць, як у сталінскія часы Паводле следства, стваральнік SYMBAL.BY Павел Белавус «на працягу дзесяці гадоў вёў актыўную дзейнасць, накіраваную на змену дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам». «Пад выглядам культурна-гістарычнага развіцця ў розных агульнадаступных сацыяльных сетках і на сайтах ён распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму, мэтай якіх з'яўлялася змена дзяржаўнай улады ў Беларусі. Абвінавачаны зарэгістраваўся ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка і заснаваў таварыства з абмежаванай адказнасцю (крама па анлайн— і афлайн-продажы тавараў), пасля чаго пачаў праводзіць розныя масавыя мерапрыемствы», — паведамляе Следчы камітэт. «Следствам устаноўлена, што абвінавачаны ў інтарэсах замежных арганізацый для хутчэйшай змены дзяржаўнай улады стымуляваў варожасць суайчыннікаў у дачыненні да Радзімы. Сваімі злачыннымі дзеяннямі Павел Белавус на працягу дзесяці гадоў ставіў пад пагрозу знешнюю і ўнутраную бяспеку дзяржавы». Па выніках расследавання Белавусу прад'яўлена абвінавачванне па ч.1 арт. 356 («Здрада дзяржаве»); ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»); ч. 3 арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»); ч. 1 арт. 361-1 («Кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем»). Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд. Павел Белавус быў затрыманы 15 лістапада 2021 года. Спачатку яму давалі адміністрацыйныя суткі, а потым была заведзена крымінальная справа. #symbalby

February 06, 2023

Disclaimer

The data provides is not authorized by TikTok. We are not an official partner of TikTok.

Use of materials from the resource is permitted only with a link to our resource.

Copyright © 2024 insiflow.com